«Горадня Азот» прыпыніў вытворчасць капралактаму, карбаміду, метанолу. Прычынай для спынення працы прадпрыемства стала вонкавая пасадка напружання, паведамляе прэсавая служба прадпрыемства.
У сувязі са вонкавай пасадкай напружання адбылося спыненне вытворчасці капралактаму, карбаміду, метанолу і АКіКАС на «Горадня Азот». Працаўнікі заводу намагаюцца стабілізаваць сітуацыю на прадпрыемстве. Паводле правілаў бяспекі, гаручыя рэчывы, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, спальваюць у адмысловай устаноўцы.
Працэс спальвання небяспечных рэчываў можа працягвацца нават некалькі дзён. На прадпрыемстве сцвярджаюць, што пагрозы жыхарам і экалогіі няма. Пасля запуску аддзяленняў вытворчасці азотнай кіслаты кароткачасова можа быць бачны «лісіны хвост» – з трубаў заводу будзе бачны газ характэрнага жоўтага колеру, які ўяўляе сабой злучэнне кіслароду і азоту.
Алена Аляксандрава belsat.eu