У Варшаве затрымалі бяздомнага беларуса з кілаграмам наркотыкаў


Варшаўская паліцыя паведаміла 3 чэрвеня аб затрыманні 26-гадовага грамадзяніна Беларусі, у якога знайшлі шмат розных наркотыкаў. Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Наркотыкі, якія варшаўская паліцыя знайшла ў аўтамабілі грамадзяніна Беларусі. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2024 года.
Фота: Policja.gov.pl

Як інфармуе паліцыя, на вуліцы Czarnomorskiej для планавай праверкі спынілі аўтамабіль «Audi A4». Кіроўца хваляваўся, нібыта спрабаваў нешта схаваць ад паліцыянтаў. І сапраўды, афіцэры знайшлі ў машыне 160 расфасаваных у пакеты порцыяў наркотыкаў (марыхуана, какаін, мефедрон, гашыш і галюцынагенныя грыбы) агульнай вагой каля 1 кг.

Затрыманы кіроўца аказаўся грамадзянінам Беларусі. Ён распавёў, што не меў сталага месца жыхарства і жыў у аўтамабілі, ён таксама страціў пашпарт. Пасля прадстаўлення доказаў ён прызнаў віну.

Пракуратура пакінула яго на волі – ужылі захаду стрымання ў выглядзе нагляду. Але паводле польскага заканадаўства, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Абноўлена
Варшаўскі суд часова забраў у беларускі немаўля, якое важыла 1,5 кг
2024.06.03 11:44

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў