NATO вядзе перамовы аб прывядзенні ядравай зброі ў баявую гатовасць


Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг настойвае на тым, што блок павінен прадэманстраваць свету свой ядравы арсенал, і кажа пра пагрозу з боку Кітаю, паведамляе «The Telegraph».

Jens Stoltenberg w Sofii, nato
Енс Стольтэнбэрг.
Фота: NATO / Twitter

«Не буду ўдавацца ў аператыўныя падрабязнасці аб тым, колькі ядравых боегаловак павінна быць у працоўным стане, а якія павінны захоўвацца, але нам трэба пракансультавацца ў гэтых пытаннях. Гэта менавіта тое, што мы робім, – распавёў Енс Стольтэнбэрг. – Нашай мэтай, вядома, ёсць свет без ядравай зброі, але пакуль яна існуе, мы застанемся ядравым альянсам, бо свет, у якім Расея, Кітай і Паўночная Карэя маюць ядравую зброю, а NATO – не, быў бы больш небяспечным».

10 чэрвеня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін распавёў, што Узброеныя сілы нашай краіны ўдзельнічаюць у другім этапе вучэнняў з нестратэгічнымі ядравымі сіламі расейскай арміі.

12 чэрвеня першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка заявіў, што «падраздзяленні і часткі Узброеных сілаў Беларусі да ўжывання спецыяльнай ядравай зброі гатовыя».

Раней дзяржсакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч казаў, што правяранне сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядравай зброі ў Беларусі 7 траўня «носіць абарончы характар, не праецыруе пагрозаў на іншыя краіны». Аднак у Крамлі падкрэслівалі, што рашэнне аб ужыванні ядравай зброі застаецца за расейскім бокам.

Hавiны
Генштаб: Войскі гатовыя ўжыць ядравую зброю. Гэта можа прывесці да ўдару па Беларусі
2024.06.12 16:44

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў