У Алтаі выратавалі беларуса, які 4 гадзіны правісеў на гары


Грамадзянін Беларусі 4 гадзіны правісеў на гары Іткая ў Рэспубліцы Алтай. Яго выратавалі, паведамляе мясцовае Міністэрства надзвычайных справаў.

Фота: МНС Расеі

Інцыдэнт адбыўся 22 чэрвеня побач з сялом Анос Чэмальскага раёну. 36-гадовы беларус не мог спусціцца са ўступу скалы. Як аказалася, у такім становішчы ён быў больш за 4 гадзіны. Па дапамогу ў МНС звярнуліся сябры мужчыны.

Толькі праз некалькі гадзінаў удалося знайсці надзейны падыход да пацярпелага і спусціць яго да падножжа гары з дапамогаю вяровак. Правядзенне працаў ускладнялася складаным рэльефам мясцовасці, а таксама дрэннаю бачнасцю.

У аперацыі бралі ўдзел 7 чалавек і 2 адзінкі тэхнікі.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў