Вызначаны пералік месцаў, дзе змогуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ


Прадстаўнікі ВНУ Беларусі праводзяць сустрэчы са студэнтамі ўстаноў адукацыі «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій» і «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці», дзе разглядаюцца пытанні іх пераводу з новага навучальнага года. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай Міністэрства адукацыі.

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзіцца ў Менску па вуліцы Серафімовіча, 11.
Фота: myuniver.org

Паводле ведамства, ужо вызначаны пералік ВНУ для пераводу студэнтаў з новага навучальнага года, арганізаваны сустрэчы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі.

У сярэдзіне чэрвеня стала вядома пра закрыццё адной з найстарэйшых прыватных навучальных установаў Беларусі – «БІП – Універсітэт права і сацыяльных тэхналогіяў». Неўзабаве з’явіліся звесткі і пра закрыццё Інстытуту прадпрымальніцкай дзейнасці. Афіцыйна прычыны закрыцця не тлумачацца, але ў 2022 годзе ўлады Беларусі правялі зачыстку прыватных школаў.

Аб’ектыў
Колькі прыватных школаў засталося ў Беларусі?
2024.05.07 22:36

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў