Беларускі праваабаронца Леанід Свецік памёр у Варшаве


Праваабаронца Леанід Свецік раптоўна памёр у Варшаве 28 чэрвеня ва ўзросце 59 гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». 

Фота: ПЦ «Вясна»

Леанід Свецік шмат гадоў кіраваў віцебскім аддзяленнем «Вясны», больш за 20 гадоў займаўся праваабарончай дзейнасцю ў Віцебскай вобласці, удзельнічаў у праваабарончых і адукацыйных праграмах «Вясны» і кампаніях назірання за выбарамі.

У выніку рэпрэсій 2021 года Леанід Свецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. Але і ў эміграцыі заставаўся актыўным і працягваў займацца праваабарончай дзейнасцю.

Рэдакцыя «Белсату» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Леаніда.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў