Прызначылі дату суда над былымі працаўніцамі TUT.by


Менскі гарадскі суд 15 ліпеня пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненні фігурантак «справы TUT.by». Абвінавачваюцца рэдактарка Вольга Лойка, карэспандэнтка Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, усе яны па-за межамі Беларусі.

Вольга Лойка і Алена Талкачова.
Крыніца:  prisoners.spring96.org

Адпаведная інфармацыя з’явілася ў раскладзе судовых паседжанняў на сайце Вярхоўнага Суда.

Былым палітзняволеным працаўніцам TUT.by выставілі абвінавачванне паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы»),
  • ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»),
  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»),
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»).
Агляд
Пратэстаў не было – іх выдумаў TUT.by. Прапагандысты «павесілі» на партал яшчэ і дэвальвацыю ды COVID
2023.03.17 07:00

Крымінальны пераслед супрацоўнікаў TUT.by спецслужбы распачалі ў траўні 2021 года. Пасля ператрусаў у галоўным офісе ў Менску, а таксама ў рэгіянальных філіялах былі затрыманыя 15 асобаў. З цягам часу большасць з іх адпусцілі і памілавалі.

Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы змянілі меру стрымання, але абвінавачванняў з іх не знялі. Праз некаторы час экс-працаўніцы TUT.by з’ехалі за мяжу. У Беларусі іх абвесцілі ў вышук.

17 сакавіка 2023 года галоўную рэдактарку TUT.by Марыну Золатаву і генеральную дырэктарку Людмілу Чэкіну асудзілі на 12 гадоў калоніі. Рашэнне вынесла суддзя Валянціна Зянкевіч – яна ж цяпер будзе завочна судзіць Лойку, Талкачову і Ткачэнку.

Hавiны
Былая рэдактарка TUT.by Вольга Лойка расказала, як БТ здымала з ёй прапагандысцкі фільм
2024.02.11 17:06

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў