Колькі замежнікаў скарысталася беларускім бязвізам ў 2024 годзе? Жадаючых усё менш


Паводле звестак ДПК Беларусі, больш за ўсіх літоўцаў, менш — палякаў.

Вайсковыя польскай памежнай службы каля мяжы Польшчы і Беларусі. Вёска Белавежа, Польшча. 18 чэрвеня 2024 года.
Фота: Белсат

З пачатку гэтага году такім правам скарысталіся 107,3 тысячы еўрапейцаў: 47,7 тысяч грамадзян Літвы, 27,9 тысяч — грамадзянінаў Латвіі, 8,3 тысячы неграмадзянаў Латвіі, а таксама 23,4 тысячы грамадзян Польшчы.

Па аналагічнай статыстыцы за 2023 год, у Беларусь уехала 413,4 тысячы чалавек, у 2022 годзе — амаль 385 тысяч. Выходзіць, з кожным годам жадаючых скарыстацца беларускім бязвізам становіцца ўсё менш.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізу ў Беларусь прыехалі амаль 908 тысячаў замежнікаў. Больш за палову (543 тысячы) — літоўцы, палякаў — меньш за 88 тысячаў.

Нагадаем, бязвіз для літоўцаў і латышоў увялі 15 красавіка 2022 года, для палякаў — з 1 ліпеня 2022 года. Дзейнічае ён пакуль да канца 2024 года.

Аналітыка
Асцярожна, межы закрываюцца. А што, калі Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?
2024.06.27 10:25

Як гэта працуе?

Уехаць у Беларусь на тэрмін да 30 дзён без візы могуць некаторыя замежныя турысты праз аэрапорты, а на тэрмін да 15 дзён — і праз сухапутную мяжу.

Такое права ёсць у грамадзян Польшчы і Літвы, а таксама грамадзянаў і не грамадзянінаў Латвіі. Пры наяўнасці зваротнага білета на самалёт і шматразовай візы ЕС (або шэнгенскай візы) у Беларусь без спецыяльнай візы могуць прыязджаць таксама грамадзяне Намібіі, Гаіці, В’етнама, Ірана, Лівана, Пакістана і некаторых іншых, дружалюбных для беларускіх уладаў, краін. Колькі прыехала з гэтых краін — ДПК не паведаміў.

Паводле слоў прэс-службы Лукашэнкі, дзеянне бязвізу ў 2022–2023 гады «паказала ўстойлівую цікавасць жыхароў сумежных дзяржаў да наведвання Рэспублікі Беларусь», нават нягледзячы на ​​закрыццё наземных пунктаў пропуску і адсутнасць прамых авіязносін. Маўляў, паездкі без візы ў Беларусь выгадныя пенсіянерам і маламаёмным з прымежных зон, для іх гэта «ўстойлівая крыніца атрымання неабходных тавараў і медыкаментаў».

Пры гэтым улады Польшчы, Літвы і Латвіі заклікалі грамадзян сваіх краін адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб не стаць «аб’ектам правакацый з боку беларускіх спецслужбаў».

Тэса Анэйда belsat.eu

Стужка навінаў