Знайшлі загінулай 4-гадовую дзяўчынку, якую шукалі ў Камянецкім раёне


Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведаміў ранкам 3 ліпеня, што знайшлі загінулай 4-гадовую Маю Любімцаву. Паводле мясцовых уладаў, цела дзяўчынкі было выяўленае ў вадаёме механічнага падворку ў аграгарадку Пелішча.

Абвестка пра сканчэнне пошуку Маі Любімцавай.
Выява: Поисково-спасательный отряд «Ангел» / VK

Дзяўчынка сышла з дому днём 1 ліпеня. За яе асабліва хваляваліся, бо яна не размаўляла.

Шукалі Маю два дні. У пошуках узялі ўдзел ратаўнікі, сілавікі і вайскоўцы, а таксама звыш 1500 добраахвотнікаў з усёй Беларусі.

Пошукавы атрад і мясцовыя ўлады выказалі спачуванні блізкім загінулай.

Hавiны
Пад Ельскам гадавалае дзіця патанула ў надзіманым басейне на вачах у бацькоў
2024.06.30 13:55

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў