«На зялёным калідоры ніякага руху». Польшча забараніла выпускаць тавары ў Беларусь?


Людзі на мяжы скардзяцца, што ў новым спісе больш за 200 старонак і што можна везці, а што не – ніхто толкам не ведае. 

Пункт пропуску ў Берасці («Варшаўскі мост»).
Фота: Мілана Харытонава / Белсат

Польскія памежнікі пры гэтым спасылаюцца на пастанову ЕЗ 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года «аб абмежавальных захадах з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзеле Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».

Вось што паведамляюць людзі ў чатах:

  • «забаронена практычна ўсё. Машыны на разварот і едуць здаваць тавар. З дазволенага – толькі розная «драбяза» накшталт ежы, лекаў і парашкоў. З тэхнікі – нічога».
  • «Расклад такі (як у мяне). Праз зялёны паралельна мне людзі праязджалі з таварам (машыны былі з таварам). Прыязджаеш на ватавы канал, мытня правярае, што вязеш, і вяртае назад у Польшчу. Ужо хвілінаў 15-20 праз зялёны ніхто не едзе, складана сказаць, ці будуць далей з таварам прапускаць праз зялёны. Я на разварот».
  • «Мытня кажа, што нічога нельга. Са словаў мытні, мытня павінна адбіць VAT, адправіць на кантроль і выклікаць паліцыю. І тыпу робяць яны добрую справу, што проста вяртаюць – без паліцыі і штрафу».
  • «З 4 ліпеня беставарны выезд з Польшчы. Мытня ў Тэрэспалі больш не пацвярджае “Tax Free”. На зялёным калідоры ў машынаў правяраюць вываз тавару (тэхніка, запчасткі). Нават без афармлення “Tax Free” не прапускаюць».
  • «Тэлефанаваў на мяжу ў Белай [Падляскай] і Тэрэспалі, пацвердзілі, што VAT не адбіваюць. На запыты «чаму?» кажуць, што загад з Варшавы, туды і тэлефануйце».
  • «Новая змена на мытні сказала, што ў сувязі з 14-м пакетам санкцыяў зараз увоз толькі беставарны. У спісе больш за 200 лістоў, і што можна, а што не – ніхто толкам сказаць не можа. Усіх з таварамі вяртаюць назад у Польшчу. Поўная блытаніна».
  • «Наколькі я разумею, любая тэхніка пад забаронай, нават без VAT».

Нагадаем, новы пакет санкцыяў уводзіць абмежаванні на экспарт тавараў, якія маглі б «спрыяць павелічэнню прамысловага патэнцыялу Беларусі».

Hавiны
Еўразвяз прыняў 14-ы пакет санкцыяў супраць Расеі і адразу пачаў працаваць над новым
2024.06.24 13:05

«Белсат» накіраваў запыт у польскую мытню. Як толькі атрымаем адказ – апублікуем яго.

Тэса Анэйда belsat.eu

Стужка навінаў