У Беларусі і Расеі ў 2024 годзе былі затрыманыя некалькі дзясяткаў грамадзянаў Латвіі


За 6 месяцаў 2024 года ў Беларусі і Расеі былі затрыманыя некалькі дзясяткаў грамадзянаў Латвіі, паведаміла міністр замежных справаў Латвіі Байба Бражэ ў праграме «900 секунд» на канале TV3.

Мяжа Латвіі і Беларусі.
Фота: saeima.lv

Міністр нагадала, што Беларусь і Расея – краіны падвышанай рызыкі, у якія МЗС Латвіі не аднойчы заклікала не ездзіць.

«Вы рызыкуеце стаць не толькі аб’ектам выведкі з боку службай гэтых краінаў, але і пацярпець ад іншых правакацыяў», – падкрэсліла Бражэ.

Кіраўніца латвійскага МЗС заклікала грамадзянаў усведамляць, што магчымасці аказання дапамогі ў выпадку інцыдэнтаў вельмі абмежаваныя ці ўвогуле адсутнічаюць.

Hавiны
У Беларусі за апошні час затрымалі 25 грамадзянаў Латвіі
2023.10.26 18:49

Пра затрыманне і незаконнае ўтрыманне за кратамі ў Беларусі сваіх грамадзянаў заяўляла таксама Літва.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў