Расказваем, якія тавары зараз забаронена правазіць з Польшчы ў Беларусь.
4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што амаль з ніякімі таварамі ў Беларусь аўтамабілі не пускалі, спасылаючыся на новую пастанову ЕЗ «аб абмежавальных захадах з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзеле Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны». Але што канкрэтна забаранілі, на гэтых 265 старонках знайсці было вельмі складана.
Акрамя таго, невядома, як гэтыя абмежаванні павінны працаваць на практыцы – афіцыйныя прадстаўнікі Польшчы, Беларусі або ЕЗ пакуль не далі тлумачэнняў, а тое, што адбываецца на мытні, відавочцы называюць «поўнай блытанінай».
Hавiны
«На зялёным калідоры ніякага руху». Польшча забараніла выпускаць тавары ў Беларусь?
2024.07.04 16:21
«Белсат» звярнуўся з вялікім спісам пытанняў у аддзяленне дарожнай мытні ў Тэрэспалі, каб зразумець, як зараз адбываецца дагляд рэчаў і якія менавіта тавары забаронена вывозіць з Польшчы ў Беларусь. Адказалі нам толькі на адно пытанне:
«Пералік тавараў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, уключаны ў Дадаткі XVIII і XXV да Палажэння Рэгламенту Савета 2024/1865 (ЕС) 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года».
Ніякай канкрэтыкі мытнікі больш не далі, таму ідзем чытаць важкі спіс. Большасць пазіцый у дадзеных пунктах – гэта хімічныя злучэнні, металы, паліва і іншыя кампаненты, якія звычайныя беларусы наўрад ці павязуць з сабой у багажніку. Але мы знайшлі ў спісе «забаронкі» і звычайныя рэчы, якія зараз нельга вывезці з Польшчы ў Беларусь:
- Ікра і яе заменнікі;
- Труфелі і прадукты з іх;
- Жывыя і сухія расліны (у тым ліку іх часткі – цыбуліны, клубні і карані);
- Чыстапародныя племянныя жывёлы;
- Многія будаўнічыя матэрыялы – камяні, гіпс, вапна, торф, трубы і шлангі, лакі, фарбы і растваральнікі, аснова для шпалер без пакрыцця, цэгла, чарапіца, керамічная плітка;
- Вырабы з драўніны і цэлюлозы – папера, кардон і фанера, бочкі, кадкі, зрубы дрэва;
- Біде, унітазы, змыўныя бачкі і аналагічная сантэхніка з пластмасы (акрамя ваннаў, душавых кабін, ракавін, рукамыйнікаў, сядзенняў і чахлоў для ўнітазаў);
- Парафін, вазелін;
- Перакіс вадароду, аміяк і некаторыя лекі (напрыклад, якія змяшчаюць лоразепам);
- Антыфрызныя вадкасці;
- Шкло ў шарыках;
- Новыя шыны для аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў;
- Планы і чарцяжы будынкаў, намаляваныя ад рукі, а таксама рукапісныя тэксты;
- Некаторыя віды пражы і тканіны, гузікі і кнопкі для адзення;
- Адзенне і коўдры сэканд-хэнд;
- Абагравальнікі і кандыцыянеры, машыны для хімчысткі, прасавальныя і сушыльныя машыны, прасавальныя прэсы.
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Многія будаўнічыя матэрыялы зараз пад забаронай.
Фота: Белсат
- Фота- і кінастужка;
- Офісная мэбля і тэхніка накшталт сканераў і друкарак;
- Касавыя апараты і любыя вылічальная тэхніка;
- Машыны кішэнныя для запісу, прайгравання і адлюстравання дадзеных;
- Лямпы электрычныя пераносныя на батарэйках;
- Тэлефоны і смартфоны, мікрафоны, гучнагаварыцелі;
- Апаратура для прыёму і запісы відэа, галасы, малюнкаў;
- Гуказапісвальная або гукаўзнаўляльная апаратура;
- Апаратура відэазапісу ці прайгравання.
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Аб прадметах раскошы накшталт труфеляў таксама можна забыцца.
Фота: http://angellozzi.it
- Носьбіты інфармацыі;
- Тэлевізійныя камеры, лічбавыя фотаапараты і відэакамеры, радыёапаратура;
- Маніторы і праектары;
- Ахоўная ці пажарная сігналізацыя;
- Маторы для аўтамабіляў;
- Яхты, вяслярныя лодкі і каноэ;
- Аб’ектывы для фотаапаратаў, тэлескопы, біноклі;
- Компасы і вымяральныя прыборы (танометры, паказальнікі ўзроўню і інш).
Нагадваем, што гэта не поўны спіс «забаронкі», таму адказы на пытанні шукайце тут. Акрамя таго, забарона датычыцца толькі новых тавараў, а не ўжываных для уласнага карыстання.
belsat.eu