У чарзе на польска-беларускай мяжы памёр дальнабойнік


У Польшчы ў чарзе на прапускным пункце «Карошчын – Казловічы» 3 ліпеня памёр 65-гадовы дальнабойнік – грамадзянін Польшчы, паведамляе «Dziennik Wschodni».

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Выява мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

Здарэнне адбылося на мытным тэрмінале ў Малашэвічах каля Карошчына. 65-гадовы кіроўца выйшаў з кабіны сваёй фуры і страціў прытомнасць. Хуткая дапамога канстатавала ягоную смерць. Эксперты выключылі датычнасць да здарэння трэціх асобаў, аднак пракуратура прызначыла анатамаванне.

Памежны пераход «Карошчын – Казловічы» – адзіны, праз які прапускаюць грузавы транспарт паміж Польшчай і Беларуссю. Паводле Granica.gov.pl, сярэдні час чакання ў чарзе ў Карошчыне складае 21 гадзіну.

Для легкавога транспарту на беларуска-польскай мяжы таксама застаўся толькі адзін прапускны пункт – «Берасце – Тэрэспаль». Памежны пераход «Кузніца» быў закрыты 9 лістапада 2021 года, «Баброўнікі» – 10 лютага 2023 года.

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры радыё «Zet» ранкам 3 ліпеня заявіў, што не выключае поўнага спынення пропуску грузаў на беларуска-польскай мяжы.

Hавiны
«Тут магчымае кожнае рашэнне». Міністр унутраных справаў Польшчы – пра закрыццё мяжы з Беларуссю
2024.07.04 10:45

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў