Пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на агульную суму 150 мільёнаў долараў паведаміла на брыфінгу 3 ліпеня прэс-сакратарка Белага дому Карын Жан-П’ер.
Паводле прадстаўніцы Белага дому, гэта ўжо сёмы пакет вайсковай дапамогі Украіне ў межах новай праграмы фінансавання, прынятай у красавіку.
Новы пакет месціць:
Усе гэтыя ўзбраенні будуць узятыя з запасаў амерыканскай арміі, таму іх дастаўка ва Украіну мае адбыцца бліжэйшым часам.
Частку пакету выдаткуюць на закуп у прамысловасці ракетаў для сістэмаў паветранай абароны «Patriot» і NASAMS. Іх даставяць ва Украіну пазней.
Напярэдадні краіны NATO не здолелі дамовіцца наконт узяцця на сябе шматгадовага абавязку падтрымліваць Украіну, нягледзячы на спробы генеральнага сакратара Енса Стольтэнбэрга пераканаць краіны блоку ў неабходнасці такой дапамогі.
Саюзнікі з NATO пагадзіліся дапамагчы Украіне памерам не меншым за 40 мільярдаў еўраў на працягу 2025 года. Аднак і тут пакуль няма канкрэтных дамоўленасцяў адносна таго, хто і колькі канкрэтна грошай вылучыць. Папярэдне ёсць толькі згода, што памер узносу будзе залежаць ад аб’ёму ВУП краінаў – сябраў NATO.
Напрыканцы красавіка 2024 года Ніжняя палата Кангрэсу ЗША прыняла Закон аб вылучэнні вайсковай дапамогі Украіне памерам 61 мільярд долараў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu