«Наша Ніва» даведалася пра «след КДБ» у гібелі міністра Аўраменкі


Міністр транспарту і камунікацыі Аляксей Аўраменка раптоўна памёр 4 ліпеня 2023 года. «Наша Ніва» са спасылкай на інфармаваных суразмоўцаў распавяла акалічнасці таго, што здарылася летам 2023 года з чыноўнікам.

Міністр транспарту і камунікацыяў Беларусі Аляксей Аўраменка.
Фота: Белта

Як сцвярджаюць крыніцы «Нашай Нівы», пры канцы жыцця 46-гадовы Аляксей Аўраменка трапіў у прыцэл органаў дзяржаўнай бяспекі. У версіях таго, што ставілі ў віну міністру, крыніцы разыходзяцца. Адны кажуць, што міністра вінавацілі ў махінацыямі з паказнікамі працы ведамства. Іншыя кажуць пра палітычныя матывы.

«Сам Аўраменка лічыў сябе сумленным чалавекам і з прэтэнзіямі згодны не быў. Я думаю, што ён не вытрымаў ціску і спыніўся на апошнім спосабе захаваць сваё добрае імя і свабоду», – кажа наш суразмоўца.

Знаёмыя сямʼі прыводзяць падрабязнасці таго, што адбылося.

«У гаражы Аўраменка выпіў тэхнічнай вадкасці для ахалоджвання рухавіка і страціў прытомнасць. Але яго цела на падлозе вельмі хутка знайшоў адзін з блізкіх. Выклікалі хуткую. Аўраменку завезлі ў лякарню і адкачалі, часова вярнулі ў прытомнасць. Але ўнутраныя органы ўжо былі незваротна пашкоджаныя. Аўраменка яшчэ паспеў патлумачыць, чаму спрабаваў зрабіць сабе смерць. Але неўзабаве памёр», – паведаміла «Нашай Ніве» інфармаваная крыніца.

Міністр транспарту і камунікацыяў Беларусі Аляксей Аўраменка раптоўна памёр 4 ліпеня 2023 году. Ён узначальваў ведамстве цягам 4,5 гадоў. Акурат пры Аўраменку ў Беларусі адбыўся міжнародны скандал, калі быў захоплены самалёт «Ryanair» з Раманам Пратасевічам і Соф’яй Сапегай на борце.

У ліпені 2023 году ініцыятыва «BYPOL» паведаміла, што Аўраменка памёр не ад хваробы – насамрэч ён скончыў жыццё самагубствам. Больш ніякіх дэталяў вядома не было.

Агляд
Міністр, тры дэпутаты і прапагандысты. Хто з прадстаўнікоў рэжыму памёр з 2020 года
2023.04.07 13:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў