4 ліпеня Беларусь стане паўнапраўным чальцом ШАС


3–4 ліпеня ў Казахстане праходзіць 24-е паседжанне Рады кіраўнікоў краінаў – чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС), на якім Беларусь зробіцца яе паўнапраўным сябрам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: newscentralasia.net

Аляксандр Лукашэнка пасля параду ў Менску вылецеў у Астану на саміт і ўжо паспеў паразмаўляць з журналістамі казахскага агенцтва «Kazinform».

«ШАС для Беларусі не проста міжнародная арганізацыя. Гэта стратэгічная перспектыва. Найперш у гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным узаемадзеянні, развіцці транспартна-лагістычнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і іншай інфраструктуры», – сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што ШАС па сваёй прыродзе «арганізацыя стварэння, яна не накіраваная супраць каго б там ні было», а менавіта гэта запатрабавана ў свеце і «поўнасцю адпавядае духу нашай палітыкі».

ШАС была заснаваная ў чэрвені 2001 года кіраўнікамі Кітаю, Расеі, Казахстану, Таджыкістану, Кыргызстану і Узбекістану. Пазней да іх далучыліся Індыя, Пакістан (2017) і Іран (2022). Беларусь зробіцца дзясятым сябрам гэтай арганізацыі, перайшоўшы са статусу назіральніка (такі статус маюць таксама Афганістан і Манголія).

Аб’ектыў
Карупцыя – асноўная мэта ўдзелу Лукашэнкі ў ШАС?
2024.06.15 23:29

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў