«Мы іх лавіць не будзем». Лукашэнка пацвердзіў сваю пазіцыю наконт міграцыйнага крызіса


Падчас выступу ў Палацы Рэспублікі ўвечары 2 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Еўразвязу. Фрагмент прамовы выклаў Telegram-канал «Пул Первого»

Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на тое, што Захад выкарыстоўвае тэму міграцыйнага крызісу, каб «прыціснуць» Беларусь.

«Асабліва ў гэтым упарціцца нашы «сябры», нашы бліжэйшыя суседзі – кіраўніцтва Польшчы, – заявіў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі – Яны ўжо дастукаліся да таго… Прэзідэнт Дуда паехаў да Сі Цзінь Піна, скардзіўся на Лукашэнку: «Выкарыстоўвайце свой уплыў на Лукашэнку, на Пуціна, каб яны спынілі гэтую міграцыю».

Лукашэнка ў чарговы раз усклаў адказнасць за міграцыйны крызіс на Захад, які нібыта запрасіў да сябе мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі. Ён нагадаў, што да ўвядзення санкцыяў Беларусь супрацоўнічала з Захадам па гэтым пытанні, існавала дамова аб рэадмісіі. «Потым ад усяго гэтага адмовіліся: нам гэта не трэба (насамрэч ЕЗ ніколі не адмаўляўся ад памежнай супрацы, дамову аб рэадмісіі разарвалі ўлады Беларусі – заўв. belsat.eu). Добра, не трэба. А што, гэта мне трэба? Я што, павінен стварыць на гэтым лапік зямлі адстойнік? Мы не будзем іх стрымліваць», – заявіў ён.

«Я прама сказаў: мы іх лавіць не будзем. Нашая справа – гарантаваць бяспеку нашага народу. Не думаю, што асабліва вы заўважылі, што хтосьці нам перашкаджае жыць – у тым ліку тыя небаракі з дзецьмі, якія бягуць з Усходу», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Аляксандр Вальфовіч: мігранты ідуць – іх не спыніш
2024.06.24 00:52

Нагадаем, арганізатарам міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Еўразвязу зʼяўляецца рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Адпраўным пунктам крызісу стаўся скандал з пасадкаю самалёта «Ryanair» у траўні 2021 году, які пацягнуў за сабою маштабныя абмежавальныя захады з боку ЕЗ і ў тым ліку ўвядзенне сектаральных санкцыяў. У гэтай сітуацыі рэжым Лукашэнкі даў зразумець, што разглядае міграцыйнае пытанне ў якасці механізму шантажу Еўразвязу і помсты за санкцыі. Спачатку галоўным кірункам мігранцкіх плыняў была Літва, потым – Польшча.

Найбольш вострая фаза крызісу прыпала на восень 2021 году, потым напружанасць на мяжы пайшла на спад. Аднак з вясны 2024 года Польшча зноў пачала фіксаваць рост спробаў нелегальнага мінання мяжы з боку Беларусі. Пры гэтым расла не толькі колькасць мігрантаў, але і іхная агрэсіўнасць. У траўні і пачатку чэрвеня паведамлялася пра шэраг выпадкаў, калі польскія жаўнеры атрымлівалі сурёзныя раненні ў выніку нападу мігрантаў. 28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, ударыў нажом на польскага жаўнера. Раненне аказалася смяротным: 6 чэрвеня 21-гадовы Матэўш Сітэк памёр у шпіталі.

Меркаванні
Будучыня Беларусі сёння і ў руках Кітаю
2024.06.30 11:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў