Палітвязень Ігар Аліневіч шпіталізаваны


Палітвязень Ігар Аліневіч ужо тыдзень знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі для вязняў ў Калядзічах. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Ігар Аліневіч.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Што здарылася з Ігарам Аліневічам, чаму палітвязня шпіталізавалі – пакуль невядома.

Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ, Дзяржаўнага камітэту экспертызаў у Гомельскай вобласці. У выніку палітвязня засудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней Аліневічу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна. Адміністрацыя Жодзінскай турмы неаднаразова кідала палітвязня ў штрафны ізалятар.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў