Ініцыятыва «Dissidentby» назвала Андрэя Гнёта палітвязнем


Ініцыятыва «Dissidentby», якая дапамагае палітвязням, прызнае Андрэя Гнёта палітвязнем і заклікае яму дапамагчы. Мужчыну арыштавалі ў Сербіі па запыце беларускіх уладаў.

Andrej Hniot, kto to, Interpol, Serbia, Białoruś, białoruscy sportowcy, reżim, Alaksandr Łukaszenka, tortury, kara śmierci, czy na Białorusi jest kara śmierci
Андрэй Гнёт. Фота з асабістага архіва

Андрэй Гнёт – рэжысёр, палітычны актывіст і сузаснавальнік свабоднай асацыяцыі спартоўцаў «SOS BY», якая прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Ён быў арыштаваны ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на падставе ордара Інтэрполу, які быў выдадзены на запыт Беларусі. З таго часу да 6 чэрвеня 2024 года ён знаходзіўся пад вартай. У зняволенні ў яго пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем – часткова паралізавала нагу.

З 6 чэрвеня ён знаходзіцца ў Сербіі пад хатнім арыштам. 13 чэрвеня Андрэй Гнёт паведаміў «Белсату», што Вышэйшы суд Сербіі пастанавіў выдаць яго ў Беларусь.

«Яны не маюць права мяне экстрадаваць сёння, яшчэ павінны быць фармальныя працэдуры з боку суда другой інстанцыі, і трэцяя інстанцыя – подпіс міністра юстыцыі. Два рашэнні суда першай і другой інстанцыі павінны легчы на стол міністра юстыцыі, і ён павінен прыняць фінальнае рашэнне, экстрадаваць мяне ці не. Але цяпер сітуацыі вельмі-вельмі небяспечная, я ў адным кроку ад таго, каб апынуцца на шляху да смерці», – сказаў Андрэй Гнёт.

У яго падтрымку выступілі дэмакратычныя сілы Беларусі. Таксама дырэктар Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Страдэрс выказалася супраць яго выдачы Сербіяй уладам Беларусі.

Каментар
Андрэй Гнёт, якога могуць экстрадаваць у Беларусь, пра сербскую турму і шанцы на ратаванне
2024.06.06 21:32

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў