Распрацаваны план абароны Вільні ў выпадку вайны


Мэр Вільні Валдас Бенкунскас 2 ліпеня прадставіў план палітыкі па абароне літоўскай сталіцы. Пра гэта паведамляе Delfi.

Вулічнае жыццё Вільні, Уличная жизнь Вильнюса
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Від на стары горад. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

«Вільня – сталіца, таму гэта мішэнь і мэта № 1. І, без усялякага сумневу, – мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі. За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Вільні ёсць Астравецкая АЭС, якая зʼяўляецца пагрозай», – заявіў мэр Вільні Валдас Бенкунскас.

Паводле мэра, план па абароне гораду можна падзяліць на дзве часткі: дапамога абароне і ўмацаванне грамадзянскай абароны. Дапамога абароне ўключае парк захадаў па контрмабільнасці, новую прастору для дронаў, вайсковую камендатура і размяшчэнне нямецкай брыгады.

Улады разлічваюць, што восенню першая частка парку контрмабільнасці будзе завершаны – ён будзе арыентаваны на ўсходнюю і паўднёвую часткі гораду.

«Потым мэта на бліжэйшыя месяцы, можа, год – ахапіць і стварыць неабходную сетку мер для пакрыцця ўсяго гораду мерамі контрмабільнасці па ўсім перыметры», – сказаў Бенкунскас.

Плануецца купля бетонных блокаў для перакрыцця дарог, процітанкавых надолбаў (зубоў дракона), зборных камплектаў сталёвых «вожыкаў».

«Яны найперш патрэбныя для блакавання ўезду ў горад па дарогах. Асноўныя дарогі ў паўднёвым і ўсходнім напрамку, калі глядзець на вонкавую мяжу NATO. Гэта ахоплівае і сетку невялікіх дарог, пачынаючы з лясных, гравійных, якія маглі б выкарыстоўвацца падчас нападу на горад», – растлумачыў мэр.

Мапу дарог, якія заблакуюць у выпадку вайны, агалошваць не будуць.

Што да новай прасторы для дронаў, то, паводле мэра, першая такая траса зʼявіцца ўлетку сярод шэшкінскіх узгоркаў. Там пасля рэгістрацыі змогуць трэнавацца дзеці і дарослыя – гэта патрэбна, каб больш людзей валодалі адпаведнымі навыкамі.

Hавiны
Даследаванне: жыхароў Літвы ўсё больш турбуе пагроза вайны
2024.04.22 19:04

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў