Тэрмін выдачы праязных дакументаў беларусам скончыўся 1 ліпеня. Польшча вырашыла яго падоўжыць


Дакумент выдаюць тым, у каго адсутнічае пашпарт ці скончыўся тэрмін яго дзеяння.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі пашпарт і польскі падарожны дакумент для замежніка (polski dokument podróży dla cudzoziemca).
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Тэрмін чарговы раз працягнулі – да 31 снежня 2024 года.

У 2023 годзе, пасля выхаду таго самага ўказу, які забараніў мяняць беларускі пашпарт за мяжой, улады Польшчы ўвялі для беларусаў спрошчаны парадак атрымання праязнога дакумента – займець яго стала магчыма бясплатна і пры наяўнасці любога віду на жыхарства ў Польшчы.

Разбор
Чакаць пераменаў ці падавацца на ўцякацтва? Што рабіць, калі сканчаецца пашпарт, распавядае юрыстка
2023.09.21 09:00

Польскі праязны дакумент не толькі дазваляе перасякаць межы краіны, але і служыць дакументам, які пацвярджае асобу. А яшчэ – гэта замена пашпарта для дзяцей-беларусаў, якія нарадзіліся ў Польшчы і ніколі яго не мелі. Праўда, пакуль з-за сваёй нераспаўсюджанасці з дакументам могуць быць праблемы – як у самой Польшчы, так і на мяжы ці ў аэрапорце.

Тэса Анэйда belsat.eu

Стужка навінаў