Крэмль заявіў, што занепакоены сітуацыяй на беларуска-ўкраінскай мяжы


Крэмль заўважыў, што падраздзяленні ЗСУ былі перакінутыя да беларускай мяжы, таму там занепакоеныя. Такую заяву зрабіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Украінская мяжа.
Фота: УНІАН

«Беларусь – гэта Саюзная дзяржава, у нас ёсць асаблівыя фарматы дыялогу па лініі ўсіх адпаведных ведамстваў, у тым ліку і па лініі спецыяльных службаў. І нашы міністэрствы абароны знаходзяцца ў партнёрскім пастаянным кантакце. Таму, вядома, гэта прычыны для турботы не толькі Менску, але і Масквы, бо мы сапраўды саюзнікі і партнёры», – сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Раней намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка паведаміў, што Беларусь заўважыла «нічым не абгрунтаваную і незразумелую нам актыўнасць» ЗСУ ля мяжы. Ён сцвярджае, што могуць быць «пранікнення на тэрыторыю нашай краіны дыверсійна-разведвальных груп».

Сам жа Муравейка кажа, што Украіна працягвае на мяжы «мініраванне і нарошчванне інжынерных агароджаў», то бок умацоўвае сваю мяжу для абароны.

Ён таксама згадаў ля мяжы ўкраінскі спецназ. Пры гэтым, паводле звестак аб’яднання былых сілавікоў Беларусі «BYPOL», падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый Беларусі таксама перакідваюць да мяжы з Украінай.

Hавiны
«BYPOL»: Да мяжы з Украінай пачалі перакідваць новыя падраздзяленні беларускіх ССА
2024.06.04 14:43

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў