«Інцыдэнт з пасажырам». У Менску ў нядзелю спынялі лінію метро


Менскі метрапалітэн паведаміў пра часовае спыненне працы метро позна ўвечары 30 чэрвеня. 

Станцыя менскага метро «Плошча Леніна».
Фота: gohome.by

Згодна са звесткамі ўстановы, а 23:50 на станцыі «Плошча Леніна» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Быў часова спынены рух цягнікоў на Маскоўскай лініі.

А 23:55 падалі напружанне на кантактную рэйку і аднавілі рух.

«Маскоўская лінія працуе ў штатным рэжыме. Менскі метрапалітэн просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя часовыя нязручнасці», – гаворыцца ў паведамленні.

Дэталі інцыдэнту не раскрываюцца.

Нагадаем, што 2 чэрвеня праз задымленне спыняўся рух на трэцяй лініі менскага метро.

Аб’ектыў
«Асцярожна, дзверы зачыняюцца…». 40 гадоў Менскаму метрапалітэну
2024.06.29 23:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў