Арына Сабаленка не будзе ўдзельнічаць у «Ўімблдане»: «Зрабіла ўсё магчымае»


Арына Сабаленка адмовілася ад удзелу ва «Ўімблдане» у 2024 годзе. Пра гэта спартсменка паведаміла ў «Instagram» 1 ліпеня.

Беларусакя тэнісістка Арына Сабаленка падчас тэніснага турніру WTA 500. Берлін, Нямеччына. 20 чэрвеня 2024 года.
Фота: Tomasz Jastrzebowski / Foto Olimpik / Reporter / East News

«Сэрца разрываецца ад таго, што я не змагу згуляць на “Ўімблдане” у гэтым годзе. Я зрабіла ўсё магчымае, каб падрыхтавацца, але, на жаль, маё плячо не слухаецца. Сёння на трэнаванні я выклалася на поўную, каб зрабіць усё магчымае, але мая каманда патлумачыла, што гульня толькі пагоршыць сітуацыю. Гэты турнір вельмі шмат значыць для мяне, і я абяцаю, што ў наступным годзе я вярнуся мацней, чым калі-небудзь», – піша Арына Сабаленка.

Раней Сабаленка абвясціла, што не будзе выступаць на Алімпіядзе ў Парыжы. Таксама з-за здароўя.

«Даводзіцца чымсьці ахвяраваць. На жаль, я павінна выключыць менавіта Алімпійскія Гульні. На дадзеным этапе маёй кар’еры і асабліва з улікам усіх складанасцяў, якія я перажыла ў апошнія месяцы, мне трэба паклапаціцца пра сваё здароўе», – распавяла Арына Сабаленка.

Hавiны
Сабаленка паведаміла, што ўжо не сустракалася з Кальцовым. Але «сэрца разбітае»
2024.03.21 08:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў