Заробак беларускіх айцішнікаў у доларах упаў да мінімуму ў 2024 годзе


У Беларусі працягвае падаць заробак працаўнікоў ІТ-сферы ў пераліку на долары. Гэта заўважыў партал «Devby» у звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

У траўні сярэдні заробак у ІТ склаў Br 6904,7. За год (з траўня 2023) ён павялічыўся на 5,5 %. А вось у доларах знізіўся на 5 % да $ 2148,6 паводле сярэдняга курсу за месяц.

Агулам у доларах сярэдні заробак у ІТ у траўні абнавіла антырэкорд. Да гэтага самая нізкая заработная плата сёлета была ў студзені ($ 2175,8), затым у красавіку ($ 2158,8).

Пры гэтым, адзначае партал, гэта ўжо другі месяц запар, калі заробак стабільна падаў і ў рублях, і ў валюце.

У 2023 годзе кампаніі ІТ і сувязі сталіся галоўным тормазам беларускай эканомікі. Адмоўны ўнёсак сектару склаў мінус 0,9 %. У 2024 годзе сектар інфармацыі і сувязі працягвае стрымліваць рост эканомікі.

Аб’ектыў
Беларускія айцішнікі цяпер падымаюць эканоміку суседніх краінаў
2024.02.03 21:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў