КНДР абвінаваціла Паўднёвую Карэю, ЗША і Японію ў стварэнні «азіяцкага NATO»


Паўночная Карэя раскрытыкавала сумесныя ваенныя вучэнні Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША, заявіўшы, што адносіны паміж трыма краінамі ператварыліся ў «азіяцкую версію NATO», піша Reuters са спасылкай на паўночнакарэйскія СМІ.

Ядравыя вучэнні КНДР 19 сакавіка.
Фота: kcna.kp

У чацвер Паўднёвая Карэя, Японія і ЗША пачалі буйнамаштабныя сумесныя ваенныя вучэнні пад назвай «Край свабоды» з удзелам эсмінцаў, знішчальнікаў і атамнага авіяносца ЗША «Тэадор Рузвельт», накіраваныя на ўзмацненне абароны ад ракет, падводных лодак і паветраных атак.

Вучэнні былі распрацаваны на трохбаковым саміце ў Кэмп-Дэвідзе ў мінулым годзе для ўмацавання ваеннага супрацоўніцтва на фоне напружанасці на Карэйскім паўвостраве, выкліканай выпрабаваннямі зброі Паўночнай Карэяй.

У той жа час у МЗС КНДР, каментуючы гэтыя вучэнні, заявілі, што «Пхеньян не пакіне без увагі ўмацаванне ваеннага блока на чале з ЗША і іх саюзнікамі і будзе абараняць рэгіянальны мір агрэсіўным і пераважным адказам».

«Міністэрства таксама заявіла, што Вашынгтон працягвае свае намаганні па далучэнні Паўднёвай Карэі і Японіі да Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (NATO), дадаўшы, што спробы Паўднёвай Карэі пастаўляць зброю ва Украіну з’яўляюцца адным з прыкладаў гэтых намаганняў», – піша Reuters.

У сваю чаргу Міністэрства абароны Сеула ў сваёй заяве паведаміла, што вучэнні «Край свабоды» сталі адказам на ядравую і ракетную праграму Паўночнай Карэі, адкінуўшы пры гэтым крытыку Пхеньяна.

Паўночная Карэя ўжо даўно асуджае сумесныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі як рэпетыцыю ўварвання і доказ варожай палітыкі Вашынгтона і Сеула. У мінулым годзе ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія правялі сумесныя ваенна-марскія вучэнні па супрацьракетнай і супрацьлодкавай абароне, каб палепшыць рэакцыю на пагрозы з боку Паўночнай Карэі.

Аналітыка
КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну? Наколькі гэта рэальна і як паўплывае на вайну
2024.06.27 20:49

Нядаўна Уладзімір Пуцін наведаў КНДР, дзе сустрэўся з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам. Пасля сустрэчы Пуцін заявіў, што Масква можа перадаць Паўночнай Карэі высокадакладную зброю ў адказ на ўзмацненне ваеннай падтрымкі Украіны з боку заходніх краін.

Візіт Уладзіміра Пуціна ў КНДР адбыўся неўзабаве пасля таго, як шэраг заходніх краінаў дазволіў Украіне выкарыстоўваць іх зброю для ўдараў па тэрыторыі Расеі, каб абараніцца ад атак агрэсара.

Пасля гэтага начальнік упраўлення нацбяспекі адміністрацыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі Чан Хо Чжын заявіў, што Сеул не будзе нічым звязаны адносна дапамогі Украіне, калі Расея перадасць КНДР высокадакладную зброю.

Разам з тым, эксперты адзначаюць, што Расея хоча стварыць «еўразійскую архітэктуру бяспекі» як альтэрнатыву Захаду для падрыву NATO.

Hавiны
КНДР магла паставіць Расеі 1,6 млн снарадаў для вайны ва Украіне, піша «The Washinghton Post»
2024.06.23 16:23

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў