Парламенцкая асамблея АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народу


Парламенцкая асамблея АБСЕ прыняла рэзалюцыю па прызнанні дзеянняў Расеі генацыдам украінскага народу і неабходнасцю дэкаланізацыі РФ. Пра гэта паведаміў член парламенцкай дэлегацыі Павел Фралоў у Telegram.

Фота: t.me/frolovProParliament

«У дзень адкрыцця летняй сесіі ў Бухарэсце ПА АБСЕ прыняла рэзалюцыю з асуджэннем 10-гадовай узброенай агрэсіі РФ супраць Украіны, якая прызнала дзеянні ваенна-палітычнага кіраўніцтва РФ і яе ўзброеных сіл падчас поўнамаштабнага ўварвання генацыдам украінскага народу», – заявіў ён.

Павел Фралоў падкрэсліў, што рэзалюцыя вызначае дэкаланізацыю Расеі «неабходнай умовай для ўстанаўлення моцнага міру».

Галоўныя тэзісы рэзалюцыі:

  • заклік усіх 53 краін-удзельніц АБСЕ прыкладаць намаганні для дэакупацыі Крыму і ўсіх акупаваных тэрыторый Украіны шляхам падтрымкі Формулы міру і Крымскай платформы;
  • заклік дзяржаў АБСЕ стварыць Спецыяльны трыбунал для прыцягнення да адказнасці Расеі за злачынствы, учыненыя ў ходзе агрэсіўнай вайны супраць Украіны, правесці на міжнародным і нацыянальным узроўнях расследаванне масавых зверстваў, забойстваў, катаванняў, згвалтаванняў арміяй РФ;
  • падкрэсліваецца неабходнасць хуткага запуску механізму выкарыстання замарожаных расейскіх актываў на карысць Украіны, краінам АБСЕ прапануецца далучацца да Пагаднення аб Міжнародным Рэестры страт, прычыненых Украіне агрэсіяй РФ;
  • прэзідэнцкія выбары 2024 года ў РФ прызнаюцца падтасаванымі і такімі, якія падрываюць легітымнасць усёй выбарчай сістэмы РФ;
  • падтрымка стварэння Міжнароднай кааліцыі па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, а таксама забеспячэнне вызвалення ўкраінскіх ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб;
  • заклік забараніць імпарт расейскага звадкаванага газу ў Еўразвяз, рээкспарт і транзіт праз парты ЕЗ.

Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ працягнецца да 3 ліпеня.

Нагадаем, Міжнародны суд ААН у Гаазе прызнаў сваю юрысдыкцыю па справе Украіны супраць Расеі па генацыдзе. 44 краіны падтрымалі ідэю стварыць спецтрыбунал па злачынстве агрэсіі Расеі і выкарыстоўваць яе замарожаныя актывы на карысць Украіны.

Аналітыка
Салідарнасць без прарыву. Што азначаюць для Украіны вынікі саміту міру
2024.06.17 18:08

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў