У Чарнігаве з'явілася мемарыяльная дошка Кастусю Каліноўскаму


У Чарнігаве на вуліцы Кастуся Каліноўскага размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар беларускага нацыянальнага героя, паведамляе чарнігаўскі партал 0462.ua.

Мемарыяльна шыльда Кастусю Каліноўскаму ў Чарнігаве.
Фота: 0462.ua

Шыльда ўсталяваная на доме, у які патрапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расейскага ўварвання на поўнач Украіны.

Вуліца, на якой ушанавалі памяць кіраўніка паўстання 1863 года, раней насіла назву дзеяча часоў Другой сусветнай вайны Смірнова. У гонар Каліноўскага яе перайменавалі ў 2024 годзе.

Устаноўку і выраб мемарыяльнай дошкі ініцыяваў дабрачынны фонд «Вольная Беларусь». 20 чэрвеня фонд паведамляў, што адпаведнае рашэнне было зацверджанае выканкамам Чарнігаўскай гарадской рады.

Напрыканцы красавіка 2024 года дэпутаты Адэскай гарадской рады вырашылі перайменаваць вуліцу Беларускую ў вуліцу Каліноўскага.

Раней ва ўкраінскіх гарадах таксама з’явіліся вуліцы Міхаіла Жызнеўскага, Аляксея Скоблі, Ліцвіна, якія загінулі ва Украіне. Вуліца Ліцвіна з’явілася ў горадзе Буча Кіеўскай вобласці на пачатку 2023 года.

Фота
У Кіеве правялі акцыю за аднаўленне разбуранага мемарыялу беларускім ваярам
2023.10.09 22:59

У Новаградзе-Валынскім і Чарнаўцах замест вуліцы Менскай цяпер ёсць вуліца Героя Украіны беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які ва ўзросце 25 гадоў загінуў на Майдане ў Кіеве.

У траўні 2022 года вуліцу Пушкіна ў горадзе Хмяльніцкі пераназвалі ў гонар Героя Украіны беларуса Аляксея Скоблі. Таксама завулак Пушкіна стаў завулкам Героя Украіны Аляксея Скоблі.

У горадзе Мукачава ў Закарпацкай вобласці вуліцу Беларускую пераназвалі ў гонар Каліноўскага.

З просьбай переназваць вуліцу Беларускую ў гонар Каліноўскага ў львоўскую гарадскую раду звяртаўся фонд «Вольная Беларусь».

Прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Дэкаланізацыя Украіны» Вадзім Пазнякоў казаў, што трэба даць іншыя назвы ўсім вуліцам Менскім, Беларускім і т.п.:

«Іх не павінна быць на мапе Украіны. На гэта ёсць запыт украінцаў. На жаль, з тэрыторыі, акупаванай лукашэнкаўскім рэжымам, здзяйсняецца агрэсія ў дачыненні Украіны, і ўкраінцы не хочуць бачыць такія назвы ў сваіх гарадах. Мы павінны замяніць гэтыя назвы нейтральнымі, звязанымі з беларусамі, блізкімі нам, якія падтрымлівалі Украіну і змагаліся за Украіну. У Ужгарадзе хочам пераназваць адну вуліцу ў гонар Каліноўскага альбо Жызнеўскага».

Hавiны
Як ва Украіне пераназываюць вуліцы ў гонар герояў-беларусаў
2023.04.26 11:44

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў