Заробкі ў Беларусі адстаюць ад большасці краінаў ЕАЭС


Сярэднямесячны намінальны і рэальны заробак у студзені – сакавіку 2024 года павялічылася ўва ўсіх дзяржавах – чальцах ЕАЭС у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым пры пераліку ў долары ЗША беларускія заробкі аказваюцца ніжэйшыя, чымся ў Расеі, Казахстане і Арменіі. Абганяюць яны толькі паказнікі Кыргызстану, піша праект «Вашы грошы».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by

Сярэдняя намінальная заработная плата за студзень – сакавік гэтага года ў Беларусі склалася на ўзроўні $ 643. У Арменіі заробкі за першы квартал склалі $ 702 – на 9 % больш. Адставанне заробкаў у Беларусі ад Казахстану ($ 849) складае ўжо 32 %, хоць год раней адставанне было на ўзроўні 19 %. Нарэшце ад расейскіх ($ 888) заробкі ў Беларусі адстаюць на 38 %. Тут адставанне крыху скарацілася, у першым квартале мінулага года яно складала 46 %.

Беларусь адстае ад іншых краінаў нават у межах еўразійскай інтэграцыі. І гэта нягледзячы на ​​моцнае напампоўванне заробкаў апошнім часам. А значыць, праблема кадравага голаду ў Беларусі будзе толькі абвастрацца.

Аналітыка
«За банкет расплацяцца беларусы». Чаму расце эканоміка і заробкі – і ці надоўга гэта?
2024.06.26 10:19

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў