Жалезная заслона: краіны Балтыі і Польшча хочуць узвесці лінію абароны на мяжы з РФ і Беларуссю


Польшча, Літва, Латвія і Эстонія заклікалі Еўразвяз узвесці абарончыя лініі на мяжы з Расеяй і Беларуссю. Такое будаўніцтва можа абысціся ў 2,5 млрд еўраў, піша агенцтва «Reuters».

Польска-беларуская мяжа.
Фота: Wyborcza.pl

«Будоўля сістэмы абароннай інфраструктуры ўздоўж вонкавай мяжы ЕЗ з Расеяй і Беларуссю адкажа на вострую неабходнасць абараніць ЕЗ ад ваенных і гібрыдных пагрозаў», – гаворыцца ў лісце кіраўнікоў чатырох дзяржаваў. Ліст адрасаваны старшыні Еўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен.

Сярод гібрыдных пагрозаў з боку РФ і Беларусі аўтары ліста вылучылі дэзынфармацыю, кібератакі, эканамічны ціск і правакаванне мігрантаў з трэціх краінаў мінаць мяжу.

У лісце падкрэсліваецца, што маштабы і кошт праекту «патрабуюць мэтанакіраваных дзеянняў ЕЗ для яго падтрымання як у палітычным, гэтак і фінансавым плане». Некаторыя дыпламаты ЕЗ ацанілі кошт будоўлі такой абарончай лініі ўздоўж 700-кіламетровай мяжы ЕЗ з РФ і Беларуссю прыкладна на 2,5 мільярда еўраў.

Інвестыцыі ў еўрапейскую абарону – адна з галоўных тэмаў пасяджэння Еўрапейскай рады 27–28 чэрвеня, на якім збяруцца кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў 27 краінаў ЕЗ.

Hавiны
У Мінабароны Польшчы паказалі, як будзе выглядаць «Усходні шчыт» на мяжы з Беларуссю
2024.05.27 22:50

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў