Расейскі губернатар хоча адпраўляць на беларускія курорты вайскоўцаў, пацярпелых на вайне ва Украіне


Пытанне рэабілітацыі расейскіх вайскоўцаў, параненых на вайне ва Украіне, абмяркоўваў з Лукашэнкам губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка, паведамляе БелТА.

Пляж санаторыю «Прыазерны».
Фота: bestbelarus.by

«Мы дамовіліся пра выкарыстанне патэнцыялу беларускіх курортаў не толькі для жыхароў Ленінградскай вобласці, але і для тых, каму неабходна праходзіць рэабілітацыю, звязаную з атрыманнем інваліднасці ці траўмамі ў зоне СВА (так расейская і беларуская прапаганда называе вайну, распачатую Расеяй ва Украіне – рэд.). Аляксандр Рыгоравіч выказаў прапанову: давайце паглядзім на нашыя магчымасці, гатовыя тут аказаць дапамогу і падтрыманне», – распавёў пра вынікі сустрэчы з Лукашэнкам, што адбылася 24 чэрвеня, расейскі губернатар.

Паводле Аляксандра Драздзенкі, цяпер Беларусь наведваюць сем’і з дзецьмі з Ленінградскай вобласці, чые сужэнцы і бацькі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне:

«Паводле дамоўленасці грамадскіх арганізацыяў і пры падтрыманні Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі нашыя сем’і прыехалі. Яны былі ў Менску, Берасці, сёння ў Хатыні, заўтра з’язджаюць. Водгукі вельмі пазітыўныя. Яны кажуць: «Мы як быццам прыехалі да сваіх сваякоў. Настолькі цёпла нас сустракаюць».

У беларускія санаторыі не аднойчы прывозілі дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны. Афіцыйны Менск апраўдвае гэта аздараўленнем.

Hавiны
Расследавальнікі абвінавацілі членаў сям’і Лукашэнкі ў датычнасці да вывазу ўкраінскіх дзяцей
2023.08.01 00:24

Украіна называе вываз дзяцей з акупаваных тэрыторыяў у Расею і Беларусь незаконным перамяшчэннем. Офіс генеральнага пракурора Украіны распачаў крымінальную справу паводле факту дэпартацыі больш як 19 тысяч дзяцей з Данбасу, Луганскай, Запарожскай, Херсонскай і Харкаўскай вобласцяў.

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячай омбудсвумен Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Доказы таго, што ў Беларусь незаконна вывозяць украінскіх дзяцей з часова акупаваных Расеяй тэрыторыяў, былі перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення спадзяюцца, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі будуць кваліфікаваныя як ваеннае злачынства.

Разбор
Украінскіх дзяцей масава вывозяць у Беларусь. Што адбываецца – і чаму гэта ваеннае злачынства?
2023.07.12 08:07

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў