Апынуцца ў закрытай камеры. У Вільні адбыўся «турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў


У віленскім Музеі акупацыі і барацьбы за свабоду адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў. Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату».

Беларускі актывіст і былы палітычны вязень Ілля Міронаў бярэ ўдзел у акцыі, зарганізаванай Прававой ініцыятывай і Міжнародным камітэтам у справе расследавання катаванняў у Беларусі, у былой турме КДБ у Вільні, Літва. 27 чэрвеня 2024 года.
Фота: Белсат

Пераапранутыя ў вайсковую форму «наглядчыкі» стваралі для ўдзельнікаў акцыі ўмовы максімальна набліжаныя да рэальных. Гэтак, напрыклад, у камеру «зняволеных» суправаджалі ў кайданках, а падчас іх знаходжання там адбыўся «шмон». Перад эксперыментам, які трываў 6 гадзінаў, з удзельнікамі правялі інструктаж і папярэдзілі, што калі ў памяшканні ім стане дрэнна, трэба пакінуць камеру.

Інструктаж для ўдзельнікаў акцыі «Турэмны эксперымент» у Музеі акупацыі і барацьбы за свабоду. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

«Бліжэй да канца акцыі Музей наведалі каля 20 замежнікаў, якія ўзялі ўдзел у эксперыменце. Былі асобы з Францыі, Бельгіі, Канады ды іншых краінаў. У камеры ім апавядалі пра сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі, іх гэта вельмі ўразіла», – падзяліліся арганізатары акцыі.

На дзень 27 чэрвеня, згодна з праваабарончым цэнтрам «Вясна», у Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1421 чалавек (без уліку тых, хто ўжо адбыў пакаранне або ўцёк ад яго за мяжу, і без уліку пакараных паводле Адміністратыўнага кодэксу), паводле ініцыятывы «DissidentBy» – 1565 чалавек.

* Фотаздымкі, на якіх ёсць акторы, што гуляюць ролю сілавікоў, мы апрацавалі і змянілі колер формы (з хакі на чорны). Прычына ў тым, што арганізатары эксперыменту выбралі расфарбоўку, якая падобная на вайсковую форму адной з суседніх краінаў. Каб дадзеныя фоты не былі выкарыстаныя прапагандай, мы пайшлі на гэты крок і змянілі фота. Арыгіналы фотаздымкаў захоўваюцца ў рэдакцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў