Кнігі Паўла Севярынца прызнаныя «экстрэмісцкімі»


Кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца прызнаныя «экстрэмісцкімі». Адпаведнае рашэнне 20 чэрвеня 2024 года прыняў суд Кастрычніцкага раёну Менска.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Так, суд знайшоў «экстрэмісцкі» змест у такіх кнігах Паўла Севярынца, як «Каменнае сэрца», «Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла».

Кніга Паўла Севярынца «Каменнае сэрца» – гэта зборнік эсэ, напісаных цягам апошніх дваццаці гадоў, кароткія гісторыі з беларускай няволі: «содняў», «хіміі», турмаў.

У кнізе «Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі» Павел Севярынец знайшоў 200 найбольш вядомых з’яваў беларускасьці ў самых розных сферах: ад гісторыі, геаграфіі да гаспадаркі і спорту, не абмінуўшы вядомых асобаў, спорт, культуру, духовасць.

«Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла» – гэта працяг кнігі «Беларусалім. Золак» (2017) – вострасюжэтны раман пра веру і каханне, любоў і волю, змаганне і здраду, у якім асэнсоўваецца гістарычны лёс Беларусі.

25 траўня 2021 года Паўлу Севярынцу і яшчэ шасці палітвязням прысудзілі ад 4 да 7 гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Севярынца абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ).

Hавiны
Кнігі Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
2024.05.06 17:45

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў