Дакладваў Расеі пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю: ва Украіне затрымалі «крата»


У Службе бяспекі Украіны паведамілі пра затрыманне ўкраінскага памежніка, які збіраў інфармацыю пра Сілы абароны на мяжы з Беларуссю і перадаваў яе спецслужбам Расеі.

Фота: SBUkr / Telegram

«Зламыснік – завербаваны расейскаю спецслужбаю кантрактнік, кіраўнік мясцовага памежнага атраду. Па ўказаннях акупантаў «крот» вызначаў лакацыі раёнаў умацавання і арыентаваную колькасць украінскіх войскаў, якія абараняюць памежжа з Беларуссю. Таксама ён спрабаваў перадаць каардынаты складоў з узбраеннем і боепрыпасамі на тэрыторыі рэгіёну», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленні.

У СБУ паведамляюць, што пасля выканання заданняў расейцы абяцалі яго «эвакуяваць» у Расею і прыняць на службу «ў акупацыйныя групоўкі Расеі»:

«Служба бяспекі заўчасна перахапіла адпаведную інфармацыю і дакументавала злачынныя дзеянні фігуранта. На фінальным этапе спецаперацыі контрвыведнікі СБУ з супрацоўнікамі атраду спецпрызначэння «А» затрымалі расейскага агента паблізу месца службы».

Hавiны
У Еўрапарламенце пачалося расследаванне з нагоды супрацы еўрадэпутаткі ад Латвіі з ФСБ
2024.01.30 14:55

Згодна з матэрыяламі следства, украінца дыстанцыйна завербаваў супрацоўнік ФСБ Расеі Аляксей Дабрыцкі, ён цяпер у акупаваным Луганску.

Супраць затрыманага завялі справу паводле ч. 2 арт. 111 Крымінальнага кодэксу Украіны. За дзяржаўную здраду ва ўмовах ваеннага становішча яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Аналітыка
Час шпіёнаў: як іх вылічыць і не трапіць пад вербаванне
2024.01.17 07:00

Ася Саковіч belsat.eu

 

Стужка навінаў