У Нідэрландах затрымалі беларуса: падазраюць, што ён параніў нажом трох чалавек


У Нідэрландах па падазрэнні ў нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам затрыманы 44-гадовы грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляе нідэрландскі партал rtvoost.nl.

Ілюстратыўнае фота. Затрыманне ў Нідэрландах.
Фота: politie.nl

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвентэр у памяшканні транспартнай кампаніі. Падчас бойкі адзін мужчына «схапіў нож і размахваў ім». Тры чалавекі – мужчыны ва ўзросце 38, 43 і 46 гадоў – атрымалі лёгкія раненні, яны былі шпіталізаваныя.

Калі на месца здарэнне прыбыла паліцыя, мужчына, які нанёс нажавыя раненні, ужо ўцёк. Яго арыштавалі позна ўвечары таго ж дня. Сцвярджаецца, што гэта 44-гадовы грамадзянін Беларусі.

Цяпер паліцыя вывучае інцыдэнт з нажом і сварку, якая папярэднічала бойцы.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў