Чарга з легкавікоў, якія едуць у ЕЗ, вырасла на 330 аўтамабіляў за выходныя


З пятніцы 14 чэрвеня колькасць легкавых аўтамабіляў, якія чакаюць уезду ў Еўразвяз, павялічылася з 405 да 735. Самы загружаны маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Тэрэспаль» («Берасце»), паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

«Варшаўскі мост» 17 чэрвеня 2024 года.
Фота: gpk.gov.by

А 10:00 раніцы 17 чэрвеня каля «Тэрэспалю» 370 легкавікоў чакаюць уезду ў Польшчу. Памежны камітэт тлумачыць чаргу на «Тэрэспалі» павольнай працай польскіх калегаў:

«За два дні ў Польшчу заехала 32 % транспарту ад нормы».

У чарзе на ўезд у Літву 320 легкавых аўтамабіляў (220 на «Каменным Логу» і  100 на «Беняконях»), а ў Латвію – 45.

Чэргі з легкавога транспарту на ўездзе ў ЕЗ 17 чэрвеня 2024 года.
Фота: gpk.gov.by

Што да аўтобусаў, то раніцай 17 чэрвеня Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе пра чэргі толькі на ўездзе ў Польшчу – 17 аўтобусаў.

Не знікаюць і велізарныя чэргі з грузавых аўтамабіляў. На мяжы з Латвіяй стаяць 650 машын. А з Літвой – 1160 (па 580 на «Каменным Логу» і «Беняконях»). Каля «Казловічаў» уезду ў Польшчу чакаюць 50 грузавых аўтамабіляў.

Чэргі з грузавога транспарту на ўездзе ў ЕЗ 17 чэрвеня 2024 года.
Фота: gpk.gov.by

«Праз яго ў Літву з пятніцы заехала ўсяго 16 % транспарту. Кантрольныя службы Польскага памежнага пераходу “Кукурыкі” (“Казловічы”) прынялі на сваю тэрыторыю 59 % грузавога транспарту. Праз адзіны адкрыты латвійскі пункт пропуску “Патэрніекі” (“Грыгароўшчына”) у ЕЗ прайшло 47 % фураў», – піша Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Hавiны
У Беларусь не пусцілі замежніка з-за карцінак пра вайну і палітыкаў
2024.06.15 19:32

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў