Трамп назваў Зяленскага «найлепшым прадаўцом» і паабяцаў спыніць дапамогу Украіне


Экс-прэзідэнт ЗША Доналд Трамп раскрытыкаваў маштабы падтрымання Украіны і паабяцаў, што ў выпадку перамогі адразу «развяжа пытанне» з гэтым. Пра гэта паведамляе «Європейська правда».

На перадвыбарчай захадзе ў Дэтройце Доналд Трамп жорстка раскрытыкаваў дапамогу Украіне, запыты якой «ніколі не спыняюцца»:

«Зяленскі, магчыма, найлепшы прадавец (greatest salesman) сярод усіх палітыкаў, якія калі-кольвек жылі. Кожны раз, як ён прыязджае ў нашую краіну, ён з’язджае адсюль з 60 мільярдамі долараў».

Экс-прэзідэнт зазначыў, што яму «падабаецца Зяленскі» за тое, як ён зрабіў падчас скандалу, які пацягнуў першую спробу імпічменту Трампа. Аднак потым Трамп ізноў паўтарыў першую тэзу пра $ 60 млрд:

«Толькі што, чатыры дні таму, ён зʼехаў з 60 мільярдамі. Ён прыязджае дадому і абвяшчае, што яму трэба яшчэ 60 мільярдаў. І гэта ніколі не спыняецца. Я развяжу пытанне з гэтым яшчэ да таго, як зайду ў Белы дом як прэзідэнт».

Насамрэч амерыканскі палітык сказіў факты: Зяленскі апошні раз быў у ЗША ў снежні 2023 года, а не «чатыры дні таму», а фінансаванне на дапамогу Украіне памерам $61 млрд было ўзгодненае толькі аднойчы, пасля шматмесячных спрэчак у Кангрэсе.

Імаверны кандыдат на выбарах 2024 года Доналд Трамп неаднаразова рабіў скандальныя заявы наконт Украіны і расейскай агрэсіі. Ён паабяцаў, што ў выпадку абрання прэзідэнтам здолее дамовіцца пра мір ва Украіне за 24 гадзіны. Паводле медыяў, прапанова Трампа заключаецца ў тым, каб падштурхнуць Украіну аддаць Крым і Данбас Расеі. Гэты падыход прынцыпова адрозніваецца ад падыходу дзейнай адміністрацыі Белага дому.

Аб’ектыў
Доналд Трамп можа зрабіцца прэзідэнтам за кратамі?
2024.05.31 20:40

У лютым падчас мітынгу ў Паўднёвай Караліне былы амерыканскі прэзідэнт рэзка раскрытыкаваў саюзнікаў з NATO і паабяцаў, што Злучаныя Штаты не стануць абараняць іх ад Расеі, калі чальцы Альянсу не будуць выконваць сваіх фінансавых абавязкаў перад Альянсам (маюцца на ўвазе выдаткі на абарону, не меншыя за 2 % ад ВУП). «Не, я не стаў бы вас абараняць. Насамрэч я заахвочваў бы іх [Расею] рабіць усё, чаго яны, трасца, захочуць», – заявіў тады Трамп.

Аналітыка
Суды, невядомасць і патэнцыйны хаос. Чаго эксперты чакаюць ад спаборніцтва Байдэна і Трампа
2024.04.19 06:10

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў