Міліцэйская газета «На страже» распавяла пра новы транспарт, якім цяпер карыстаецца спецпадраздзяленне для канваявання сталічнага ГУУС.
У публікацыі «На страже» зазначаецца, што новы аўтазак – «прадмет асаблівага гонару сталічнай міліцыі».
«Спецыяльны транспартны сродак для канваявання ва ўзаемадзеянні з УНВД МУС быў створаны для ГУУС паводле індывідуальнага праекту на базе аўтобуса ПАЗ і змяшчае дзевяць паўнавартасных асобных камераў часовага ўтрымання», – гаворыцца ў матэрыяле выдання.
Выглядае, што такіх аўтазакаў у міліцыі пакуль няшмат. У публікацыі тлумачыцца, што агулам у спецпадраздзялення для канваявання сталічнага ГУУС ёсць больш за 20 службовых аўтамабіляў, а аўтазакі на базе ПАЗ складаюць толькі частку з іх.
Глеб Нержын belsat.eu