Ізраіль абвесціў пра «тактычныя паўзы» ў баявых дзеяннях на поўдні сектару Газа


Армія абароны Ізраілю абвесціла, што цяпер штодня з 8:00 да 19:00 на поўдні сектару Газа будуць спыняцца баявыя дзеянні.

Штодзённая «тактычная паўза» з 8:00 да 19:00 уводзіцца на поўдні сектару Газы ў раёне Рафаху.

У заяве Цагаль гаворыцца, што мэтай спынення агню зʼяўляецца забеспячэнне дастаўкі гуманітарнай дапамогі праз кантрольна-прапускны пункт «Керэм-Шалом», а адтуль у розныя часткі сектару Газы па дарозе Салах-ад-Дзін. Працэс каардынуецца з Арганізацыяй Абʼяднаных Нацыяў і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Як паведамляе «7 канал», пры гэтым у Цагаль падкрэслілі, што ўвядзенне «тактычных паўз» не азначае перамірʼя.

«Баявыя дзеянні на поўдні сектару Газы, у тым ліку ў Рафаху, не спыняюцца. Таксама няма зменаў ва ўвозе тавараў у сектар Газы. Вось перавозкі грузаў будзе адкрытая на працягу дня па ўзгадненні з міжнароднымі арганізацыямі толькі для дастаўкі гуманітарнай дапамогі», – патлумачылі ў Цагаль.

Паводле інфармацыі журналістаў, для прэмʼер-міністру Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу і міністра абароны Ёава Галянта заява Цагаль стала сюрпрызам:

«Калі прэмʼер-міністр пачуў сёння раніцай паведамленні аб гуманітарным перапынку працягласцю па 11 гадзін кожны дзень, ён даў зразумець, што гэта для яго непрымальна. Пасля расследавання прэмʼер-міністру паведамілі, што ў палітыцы Цагалю няма ніякіх зменаў, і што баявыя дзеянні ў Рафаху працягваюцца па плане».

Ультраправы міністр нацыянальнай бяспекі Ітамар Бэн-Гвір жорстка раскрытыкаваў ідэю »тактычных паўз«, зазначыўшы, што нясе адказнасць за гэтае рашэнне, зʼяўляецца «дурнем, які не павінен працягваць заставацца на сваёй пасадзе».

Аналітыка
Сабатаж «Хамасу» і прывід вайны ў Ліване. Тлумачым, што адбываецца на Блізкім Усходзе
2024.06.14 14:00

Ваенная аперацыя ў Рафаху, якую цяпер праводзіць Ізраіль, першапачаткова разглядалася як кульмінацыя вайны на Блізкім Усходзе. Пасля разгрому баевікоў на поўначы сектару Газа гэтае мястэчка на мяжы з Егіптам пераўтварылася ў галоўны бастыён «Хамасу». У пачатку траўня, нягледзячы на крытыку з боку міжнароднай супольнасці, Цагаль нанёс серыю паветраных удараў у гэтым раёне, а танкавыя падраздзяленні ўвайшлі ва ўсходнюю частку паселішча. У канцы мінулага месяца быў цалкам узяты пад кантроль так званы філадэльфійскі калідор, праз які ў сектар Газа ішлі плыні кантрабанды.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў