Заробкі і крэдыты штурхаюць кошты ў Беларусі ўверх – ЕАБР


Рост коштаў у траўні паскорыўся ў параўнанні з красавіком, хоць тэмпы інфляцыі ўсё яшчэ моцна залежаць ад дзяржаўнага рэгулявання. Гэта адзначаюць аналітыкі ЕАБР і распавядаюць, што штурхае цэны ў Беларусі ўверх.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Дзяржаўнае рэгуляванне па-ранейшаму застаецца вызначальным фактарам дынамікі коштаў. Высокі рост заробкаў і пашырэнне крэдытавання працягваюць заставацца фактарамі рызыкі для ўзмацнення праінфляцыйнага ціску», – піша ЕАБР.

У Беларусі прырост цэнаў у траўні склаў 5,7 % год да года пасля 5,6 % г/г у красавіку. Інфляцыя ў сегменце нехарчовых тавараў – 4,1 % г/г у траўні пасля 3,9 % г/г у красавіку. Рост коштаў на харчовыя тавары склаў 6,2 % г/г, на паслугі – 6,9 % г/г, захаваўшыся на ўзроўні папярэдняга месяца.

Жорсткае рэгуляванне коштаў у Беларусі пачалося 6 кастрычніка 2022 года, калі пасля павышанай інфляцыі Аляксандр Лукашэнка літаральна забараніў цэнам расці. За парушэнне мараторыю бізнесоўцы і кіраўнікі прадпрыемстваў былі пакараныя паводле крымінальных артыкулаў.

Паступова коштам усё ж дазволілі расці, але, нягледзячы на змякчэнне ўмоваў, цэны ўсё яшчэ моцна рэгулююцца дзяржавай.

Улады спрабуюць падштурхнуць рост эканомікі, у тым ліку праз павышэнне заробкаў і актыўнае крэдытаванне.

Hавiны
Нацбанк назваў вінаватых у росце цэнаў у Беларусі
2024.05.04 09:47

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў