Наступны саміт міру можа адбыцца яшчэ да выбараў у ЗША


Міністр замежных справаў Швейцарыі Ігнац’ё Кассіс заявіў, што другі саміт міру можа адбыцца яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Пра гэта паведамляе BBC.

У Швейцарыі адбыўся першы саміт міру.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Адпаведную заяву кіраўнік МЗС Швейцарыі Ігнац’ё Кассіс зрабіў пасля завяршэння першага мірнага саміту, які прайшоў у Швейцарыі 15-16 чэрвеня.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША маюць адбыцца ў пачатку лістапада 2024 года.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падрыхтоўка да другога саміту міра зойме месяцы, але не гады. «Калі план будзе гатовы, а кожны крок прапрацаваны, тады адкрыецца шлях да правядзення другога саміту міра, а значыць, і да завяршэння вайны», – падкрэсліў ён. Паводле Зяленскага, калі Расея пагодзіцца прыняць удзел у другім саміце, то «гэта будзе гаварыць аб тым, што яны жадаюць міру».

Пры гэтым дзе і калі можа прайсці наступная сустрэча, пакуль не зразумела. Медыі паведамлялі, што ў якасці магчымага месца правядзення форуму разглядаецца Саудаўская Аравія.

Hавiны
Стала вядома, якія краіны падпісалі супольнае камюніке саміту міру ў Швейцарыі
2024.06.16 15:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў