У нямецкім Гамбурзе мужчына з кіркаю напаў на людзей перад футбольным матчам Польшча – Нідэрланды на «Еўра-2024». Пра гэта паведамляе «Bild».
Мужчына, узброены кіркай і кактэйлем Молатава, выйшаў з бару і пачаў пагражаць заўзятарам і паліцыянтам. Паліцыя выкарыстала пярцовы балончык, каб нейтралізаваць яго, а затым ужыла агнястрэльную зброю.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў спачатку зрабілі папераджальны стрэл, а потым прагучалі яшчэ некалькі, мужчына ўпаў на зямлю. Паведамляюць, што ён атрымаў раненне ў нагу і быў дастаўлены ў шпіталь. Паводле выдання, пагрозы жыццю няма.
Якія былі матывы нападніка, невядома. Пакуль нішто не ўказвае на тое, што гэта было звязана з футболам, піша «Bild».
Глеб Нержын belsat.eu