Колькі Польшча рэальна выдаткоўвае на абарону? Каментар эксперта


Колькі рэальна Польшча інвестуе ў абарону на фоне іншых сябраў NATO, а таксама ў параўнанні з перыядам халоднай вайны? Інтэрв’ю Алеся Сіліча з Робэртам Пшчэлем, былым кіраўніком Бюро NATO ў Маскве. Эксперт каментуе таксама перспектыву разгортвання нямецкай брыгады ў Літве, перадачы ініцыятывы Кантактавай групы аб Украіне ад ЗША да Альянсу, пра значэнне Швецыі ў NATO і пра тое, што можа змяніцца, калі Доналд Трамп станецца прэзідэнтам ЗША.

– Польшча вылучае на абарону шмат сродкаў. Паводле звестак Дзярждэпартаменту ЗША, Польшча ў лідарах паводле замоваў амерыканскай вайсковай тэхнікі на суму больш за $ 31 млрд у год. Бюджэт Польшчы на 2024 год прадугледжвае выдаткі на абарону ў памеры 3,1 % ВУП. Многія іншыя краіны NATO толькі збіраюцца дасягнуць узроўню 2 %. Чаму так?

– Думаю, гэтая лічба нават вышэйшая. 3,1 % – гэта бюджэт Міністэрства абароны. Плюс дадатак у 1 %, які ідзе з іншых сродкаў. Гучыць, як быццам гэта шмат, але калі паглядзець на іншыя краіны ў рэгіёне, гэта лагічная рэакцыя, бо гэтыя краіны маюць вялікія асцярогі наконт агрэсіўнай палітыкі Расеі. Калі вярнуцца да халоднай вайны, лічбы былі падобныя і ў іншых краінах, напрыклад, у Турцыі, Нямеччыне. Апошнія некалькі гадоў мы назіраем прагрэс амаль ува ўсіх краінах NATO – 2 % выдаткаў ВУП на абарону. Гэта важна з пункту гледжання ваенных абарончых магчымасцяў NATO і салідарнасці. Калі вярнуцца да халоднай вайны, у франтавых краінах (напрыклад, ЗША) выдаткі былі высокія, але іншыя дзяржавы, якія месціліся далей ад патэнцыйнага фронту з Арганізацыяй Варшаўскай дамовы, мелі выдаткі на ўзроўні 2,5–3 %. У сітуацыі, калі ідзе самая вялікая вайна ў Еўропе пасля заканчэння Другой сусветнай, Польшча і іншыя краіны рэгіёну робяць тое, што трэба. Ёсць жаданне, каб іншыя краіны дасягнулі падобных лічбаў. Гэта неабходна, каб NATO магло гарантаваць бяспеку на належным узроўні.

Інтэрв’ю цалкам глядзіце ў відэа вышэй.

belsat.eu

Стужка навінаў