Змены ў Каардынацыйнай радзе: з складу выйшлі Дабравольскі і Халезін. Чаму?


Лідар спісу «Еўрапейскі выбар» Аляксандр Дабравольскі і драматург Мікалай Халезін з таго ж спісу выйшлі са складу Каардынацыйнай рады 3-га склікання.

Старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі прамаўляе падчас Вялікай палітычнай канферэнцыі аб выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Як патлумачыў Аляксандр Дабравольскі «Нашай ніве», ягоны сыход звязаны з праблемамі са здароўем:

«Апошнім часам я часта адчуваю сябе дрэнна. Магчыма, гэта ад стомленасці, магчыма, з іншых прычынаў. Я растлумачыў гэта калегам, яны ўспрынялі маё рашэнне з разуменнем».

Мікалай Халезін раней ужо заяўляў, што можа выйсці з КР. Ён дапусціў, што можа застацца ў групе як дарадца ці памочнік.

Дабравольскі растлумачыў, што Халезін пастанавіў засяродзіцца на сваёй працы.

Замест Дабравольскага і Халезіна ў КР уключаныя прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і Марыя Яфімава, персанальная трэнерка ў ЗША.

Нагадаем, што 12 чэрвеня адбылося першае паседжанне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Ужо там выявіліся вялікія супярэчнасці паміж фракцыямі, якія засядалі ў КР і кіравалі ёю дасюль, і тымі, хто атрымаў перамогу на першых і пакуль адзіных выбарах. Месцамі дайшло нават да абвінавачванняў як у нежаданні аддаваць уладу, гэтак і ў імкненні яе ўзурпаваць.

Разбор
Ягораў не аддае ўлады, а Латушка яе хоча захапіць? Разбіраемся, што адбываецца ў КР
2024.06.18 15:15

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў