Польскія фермеры са свіным гноем і чэргі ў пунктах пропуску: што адбываецца на мяжы з Беларуссю


Уздоўж аднаго з участкаў мяжы з Беларуссю польскія фермеры разлілі свіны гной. Так яны спадзяюцца адпудзіць парушальнікаў-мусульманаў ад спробаў незаконна трапіць у Еўразвяз.

Скрыншот з відэа акцыі x.com/OOPRinfo

Відэа акцыі з’явілася на старонцы Агульнапольскага пратэсту фермераў (OOPR) у сацсетцы X.

У каментары выданню Wirtualna Polska адзін з удзельнікаў патлумачыў: «Мы пачынаем паліваць  польска-беларускую памежную паласу  свіным гноем. Гэтым мы паказваем, што салідарныя з нашымі сілавымі структурамі. Мы пакажам уладам, як трэба абараняць нашую тэрыторыю».

Фермеры мяркуюць, што перасякаць залітую свіным гноем паласу не стануць мігранты, якія вызнаюць іслам (яны лічаць свінню нячыстаю жывёлаю). А такіх сярод мігрантаў, на думку пратэстоўцаў,  большасць.

Аналітыка
Расея тэстуе польскую мяжу? Чаму мігранты сталі ўсё часцей атакаваць памежнікаў Польшчы
2024.06.06 09:00

Тым часам у пунктах пропуску на стан 14 гадзінаў зафіксаваныя чэргі з аўтамабіляў і аўтобусаў.

Праз Мядзінінкай за содні ў Літву заехала ўсяго 10 % фураў ад нормы.

1920 адзінак грузавога транспарту чакаюць уезду ў ЕЗ.

Чэргі легкавікоў захоўваюцца на ўсіх напрамках руху ў Еўразвяз – 640 аўтамабіляў. Больш за ўсё на польскай мяжы – 350 аўто. За содні чарга аўтобусаў на ўезд у Польшчу праз польскі Тэрэспаль (Берасце) вырасла з 17 да 28 адзінак.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў