«Чым адзначыўся ў 2020 годзе». Караеў распавёў пра прынцыпы кадравай палітыкі ў Беларусі


Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў прызнаўся ў інтэрв’ю БелТА, што цяпер пытанне лаяльнасці ўладам у 2020 годзе адно з асноўных крытэраў падчас прыняцця кадравых рашэнняў.

Юрый Караеў.
Фота: mvd.gov.by

Былы міністр унутраных справаў Юрый Караеў апавёў, што з маладым асобам, якія ў будучым плануюць займаць кіроўныя пасады, праводзяцца заняткі пад эгідай арганізацыйна-кадравага ўпраўлення аблвыканкаму. «Перад прызначэннем гэтыя маладзёны прыходзяць да мяне на зацвярджэнне», – кажа памочнік Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці.

Караеву вельмі важны адукацыйны ўзровень кандыдата, узровень эрудыцыі. У адказ на пытанне БелТА, паводле якіх яшчэ крытэраў адбіраюць кадры, экс-міністр заявіў:

«Паслужны спіс, поспехі і вынікі прадпрыемства, арганізацыі, падраздзяленні, дзе ён працаваў. Чым адзначыўся ягоны калектыў і ён сам у 2020 годзе».

У інтэрвʼю Караеў таксама распавёў, якія гістарычныя асобы яго натхняюць. У дзяцінстве гэта быў Ленін, потым – Спартак:

«Цяпер, магу здацца шмат каму сатрапам, па-іншаму гляджу на Сталіна. Шмат чытаю пра яго, у тым ліку мастацкую літаратуру».

Юрый Караеў займаў пасаду міністра ўнутраных справаў з чэрвеня 2019-га да кастрычніка 2020 года. Пад ягоным кіраўніцтвам у 2020-м сілавікі жорстка разганялі пратэсты і масава катавалі затрыманых.

Агляд
Без тэрміну даўніны: хто і як адкажа за катаванні на Акрэсціна
2023.03.16 19:05

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў