У Польшчы распачынае працу камісія аб расейскім і беларускім уплыве


У Польшчы 5 чэрвеня 2024 года распачала працу камісія для даследавання беларускага і расейскага ўплыву ў перыяд з 2004 да 2024 года, абвесціў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск падчас прэс-канферэнцыі.

Міністэрства юстыцыі Польшчы.
Фота: dziennik.pl

«Камісія распачынае працу ўжо сёння», – заявіў Туск.

Паводле прэм’ера, камісія вольная ад палітычнага ўплыву і будзе даследаваць расейскі і беларускі ўплывы ў галінах гаспадаркі, бяспекі, дзяржавы і медыяў. Працу камісіі будзе каардынаваць Міністэрства юстыцыі. Узначаліў яе Ярослаў Стружык, кіраўнік вайсковай контрвыведкі. У склад камісіі таксама ўвайшлі розныя эксперты, дэлегаваныя дзяржаўнымі органамі.

«Важна, каб камісія прынесла нам – органам улады, і грамадскаму меркаванню – інфармацыю датычна таго, як выглядалі ў мінулым і выглядаюць цяпер рэальныя пагрозы з боку Расеі і Беларусі. Мы дакладна ведаем, што гэтыя дзве краіны і іхныя службы найбольш актыўныя ў Польшчы», – сказаў Дональд Туск.

Прэм’ер-міністр дадаў, што прэзідэнты найбуйнейшых IT-кампаніяў, якія працуюць у сферы штучнага інтэлекту, папярэджваюць, што для Расеі і Беларусі «Польшча ёсць найважнейшым тэатрам дзеянняў не толькі з прычыны геаграфічнага становішча».

Першую справаздачу аб сваёй працы камісія прадставіць праз два месяцы з моманту пачатку працы, паабяцаў Ярослаў Стружык.

Hавiны
Тэрміны – да пажыццёвага зняволення: двух беларусаў у Польшчы падазраюць у дыверсіях
2024.05.29 20:13

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў