Украінскі чыноўнік у Пекіне заклікае Кітай прыняць удзел у мірным саміце


Першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга наведаў Кітай 5 чэрвеня і заклікаў яго накіраваць дэлегацыю на саміт па Украіне, які пройдзе ў Швейцарыі 15-16 чэрвеня, піша «Reuters».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. 18-ы Усекітайскі з’езд Кампартыі Кітая (КПК). Пекін, Кітай. 8 лістапада 2012 года.
Фота: Dong Fang / wikipedia.org

Расея не была запрошаная да ўдзелу ў сустрэчы, аднак найбуйнейшая партыя Швейцарыі UDC выступіла за прысутнасць Расеі. А Кітай дагэтуль заяўляў, што яго прадстаўнікі не паедуць на саміт, паколькі там не будзе прадстаўнікоў абодвух бакоў канфлікту.

«Удзел у саміце Высокага прадстаўніка КНР мог бы стаць добрай магчымасцю, каб зрабіць практычны ўклад у дасягненне справядлівага і доўгатэрміновага міру ва Украіне, аднаўленне яе тэрытарыяльнай цэласнасці», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Украіны па выніках сустрэчы Андрэя Сібігі і намесніка міністра замежных спраў Кітая Сунь Вэйдуна.

У паведамленні кітайскага міністэрства гаворыцца, што бакі «абмяняліся думкамі па ўкраінскім крызісе, а таксама па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць».

Паводле звестак украінскага боку, больш за 100 краін прынялі запрашэнне на саміт, каб абмеркаваць палажэнні мірнага плана, які распрацаваны прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Масква высмеяла ідэю правядзення саміту без яе ўдзелу як бессэнсоўную. Акрамя таго, прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў абвінаваціў Швейцарыю ў тым, што яна адыходзіць «шматгадовай, даўняй, традыцыйнай і заснаванай на нейтралітэце» пазіцыі.

Украіна абвінаваціла Маскву ў спробе сарваць канферэнцыю.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Беларусі раскрытыкаваў ідэю мірнага саміту ў Швейцарыі
2024.05.04 18:29

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў