У Міністэрстве аховы здароўя Польшчы распавялі, як развіваецца сітуацыя з каронавірусам у краіне.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі, на 9 сакавіка ў Польшчы пацверджаныя 16 выпадкаў заражэння каронавірусам.
Звыш за 170 чалавек шпіталізаваныя, а больш за 4000 тысячы знаходзяцца на хатнім каранціне.
Паводле Лукаша Шумоўскага, прырост колькасці новых заражэнняў у бліжэйшыя дні можа быць «вельмі хуткі», паведамляе fakt.pl.
Міністр таксама заклікаў звярнуць пільную ўвагу на людзей сталага веку. У прыватнасці ён заклікаў абмежаваць іх актыўнасць і трымаць надалей ад месцаў, дзе яны могуць заразіцца.
Лукаш Шумоўскі таксама падкрэсліў важнасць не парушаць каранціну, у тым ліку для паходаў у краму.
МГ belsat.eu