Кіраўнік МЗС Польшчы расказаў, наколькі магчымы ядравы ўдар Расеі па Украіне


Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракаментаваў магчымасць прымянення Расеяй ядравай зброі. Дыпламат скептычна ставіцца да падобнага сцэнару.

Радаслаў Сікорскі, Радослав Сикорский
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве замежных справаў. Варшава, Польшча. 5 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

Паводле яго слоў, Еўропа павінна навучыцца лепш гуляць у гульню на абвастрэнне, прымушаючы Уладзіміра Пуціна здагадвацца аб яе намерах.

«Расяяне наносяць удары па ўкраінскай электрасетцы, збожжавых тэрміналах і газавых сховішчах, грамадзянскай інфраструктуры. Расейская аперацыя праводзіцца са штаб-кватэры ў Растове-на-Доне. Акрамя таго, што Расея не выкарыстоўвае ядравую зброю, яна нічым сябе не абмяжоўвае. Пастаяннае дэклараванне таго, якая наша ўласная «чырвоная лінія», толькі запрашае Маскву адаптаваць свае варожыя дзеянні да нашых зменлівых самаабмежаванняў », – цытуе Радаслава Сікорскага выданне The Guardian.

Пры гэтым ён скептычна паставіўся да расейскіх пагроз ужыць ядравую зброю.

«Амерыканцы сказалі рускім, што калі вы ўзарвяце ядравую бомбу, нават калі яна нікога не заб’е, мы ўдарым па ўсіх вашых пазіцыях на тэрыторыі Украіны звычайнай зброяй, мы знішчым іх усё. Я думаю, што гэта пераканаўчая пагроза. Акрамя таго, кітайцы і індусы зачыталі Расеі акт аб беспарадках. І гэта не дзіцячая гульня, таму што калі гэтае табу таксама будзе парушанае, як і табу на змяненне межаў сілай, Кітай ведае, што Японія і Карэя стануць ядравымі краінамі, а яны, як мяркуецца, гэтага не хочуць», – падсумаваў дыпламат.

Нагадаем, 21 траўня стала вядома, што расейскія войскі пачалі першы этап вучэнняў з адпрацоўкай падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядравай зброі.

Аб’ектыў
Ядравы шантаж двух дыктатараў
2024.05.11 21:15

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў